Навучанне

Гісторыя сям’і — як сфарміраваць сямейны фотаальбом на партале?

Ацаніўшы магчымасці нашага партала, вы можаце засумнявацца ў тым, ці па сілах вам самастойна пабудаваць сямейнае дрэва і сфарміраваць сямейны фотаальбом. Запэўніваем вас, гэта вельмі проста! Вам усяго толькі трэба кіравацца падказкамі на нашым сайце, але калі нейкі крок выкліча цяжкасці або пытанні, мы будзем рады адказаць на іх і аператыўна справіцца з праблемамі, якія ўзніклі. Дапусцім, вы не ведаеце, як размясціць на партале фота-і відэаматэрыялы ці ў вас узніклі складанасці з пабудовай сямейнага дрэва. Калі не можаце ўвайсці на партал, забыліся пароль ці хочаце змяніць уліковы запіс, смела звяртайцеся да супрацоўнікаў нашай кампаніі, якія чакаюць магчымасці падказаць вам, як карыстацца парталам і размяшчаць на ім тыя ці іншыя матэрыялы, прычым цалкам бясплатна!

Аблічбоўка відэа і фота

У вас назбіралася мноства здымкаў, відэастужак і нават кінахронікі? Гэта істотна ўзбагаціць ваш сямейны альбом, але спачатку ўсе гэтыя каштоўныя запісы і фотаматэрыялы неабходна аблічбаваць, гэта значыць перавесці ў сучасны фармат захоўвання дадзеных. Аблічбоўка відэа — гэта задача для сапраўдных прафесіяналаў, якія пры дапамозе адмысловага абсталявання не толькі перанясуць вашы сямейныя хронікі на дыскі, але і змогуць змантаваць кароткія фільмы з разрозненых кадраў, фотаальбомы ці нават слайд-шоў. Сапраўдная гісторыя сям’і ў фотаздымках, якая гартаецца пад спецыяльна падабранае вамі музычнае суправаджэнне. Па ўсіх падобных пытаннях смела звяртайцеся да нашых спецыялістаў, якія пазнаёмяць вас з умовамі лічбавай апрацоўкі фота-, кіна- і відэаматэрыялаў.

Мы спадзяемся, што наш партал зацікавіў вас сваімі магчымасцямі, бо ў кожнага з нас, напэўна, ёсць сямейны фотаальбом са старымі здымкамі, якія хацелася б зберагчы для нашчадкаў, каб памяць пра продкаў і гісторыя сям’і маглі перадавацца па спадчыне. Аднак жыццё старых фатаграфій і кіна-, аўдыя- і відэазапісаў кароткае, і для захавання такіх каштоўных для вас і вашых блізкіх матэрыялаў вам спатрэбіцца аблічбоўка відэа. Цяпер дарагія вашаму сэрцу кадры назаўжды застануцца яркімі, а пашкоджаныя часам запісы пры дапамозе нашых спецыялістаў зноў нагадаюць вам пра далёкія часы і людзей, якія акружалі вас і вашых блізкіх. Мы рады зберагчы для вас цёплыя ўспаміны і дапамагчы вам захаваць памяць пра гісторыю вашага роду на стагоддзі!