Слайд-шоў

Стварыць фотаархіў сям’і: проста і міла

Беражліва ставіцца да Вашых ўспамінаў і захаваць іх яркімі і якаснымі – гэта наша праца. Часта людзі не маюць часу, каб стварыць фотаархіў, разабраць старыя фатаграфіі і прывесці ў парадак свае альбомы. Раней, калі мы бегалі ў фотаатэлье са сваімі плёнкамі, прывезенымі з адпачынку, забіралі надрукаваныя фатаграфіі, часам усё-такі знаходзіўся час раскласці іх у фотаальбоме. А сёння, у век лічбавых тэхналогій, рэдка ў каго ёсць сямейны фотаархіў, вытрыманы ў адным стылі. Бо частка фатаграфій у нас ляжыць у далёкай шафе або ў старым чамадане, іншая частка змяшчаецца ў разрозненых фотаальбомах, трэція фатаграфіі ляжаць у розных папках хатняга кампутара ці проста запісаныя на нейкія DVD, якія таксама захоўваюцца ў розных частках кватэры. Знаёмая карціна, ці не праўда? Усё, час сканчаць з гэтым, і ствараць фотаархіў, які будзе прыемна і самому паглядзець, і не сорамна сябрам паказаць.

Як ствараецца гісторыя сям’і

Напрыклад, адкрыць папку ў кампутары і запусціць слайд-шоў з прыемнай музыкай і падборкай сямейных фатаграфій. Кампанаваць фота можна, як жадае душа, напрыклад, адно слайд-шоў можа быць прысвечана дзецям, іншае – сямейнаму адпачынку, трэцяе – гісторыі сям’і, якая пачынаецца з часоў пазамінулага стагоддзя, калі была вынайдзенай фатаграфія. Так, сёння няма нічога немагчымага, старыя і сучасныя фатаграфіі можна кампіляваць па-рознаму, так, як гэта ўяўляецца асабіста Вам. Вядома, на такую працу не заўсёды ёсць час, неабходны навык, кампутарныя праграмы і г.д. Але Ваш сямейны фотаархіў можам стварыць мы. Выслухаўшы ўсе пажаданні, адабраўшы патрэбныя фатаграфіі, наклаўшы пэўную музыку. На самай справе, стварыць фотаархіў не так проста, працэс гэты творчы і патрабуе каласальнай колькасці часу. І пры поглядзе на ўсе падзеі, на ўсе сабраныя фатаграфіі «знутры», з боку ўдзельніка падзей, можна забыць што-небудзь важнае, падысці да працэсу занадта суб’ектыўна і ёсць рызыка не скончыць працэс стварэння архіва ніколі. Таму звяртайцеся – усё зробім у разумныя тэрміны, з максімальнай якасцю і творчым падыходам. А ўжо што зрабіць са створаным, вырашаць Вам. Сямейны фотаархіў ці нейкая асабліва яркая яго частка, можа стаць добрым падарункам да юбілею кагосьці з членаў сям’і. Сямейныя фатаграфіі з вялікім задавальненнем разглядаюць і старэйшыя сваякі, і маленькія дзеці. А ўжо паказ слайд-шоў на семейнм свяце надасць яму непаўторную атмасферу і зблізіць членаў сям’і.